воскресенье, 25 ноября 2018 г.

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?


Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы...
«Мы пазбаўляем дзяцей будучыні, калі працягваем вучыць сёння так, як вучылі гэтаму ўчора», — казаў Джон Дзьюі, амерыканскі філосаф і педагог. Жыццё змяняецца з фантастычнай хуткасцю. Аб'ёмы інфармацыі павялічваюцца штогод удвая. Дзеці не расстаюцца са сваімі гаджэтамі, фактычна жывуць у сеціве. Але ці шмат змянілася ў нашай школе за сто апошніх гадоў? Таму пытанне, як вучыць, якія метады і тэхналогіі выкарыстоўваць, актуальнае сёння як ніколі. Трэці год запар у Беларусі рэалізуецца інавацыйны праект па апрабацыі перакуленага навучання, у якім задзейнічаны 13 устаноў адукацыі: тры з Мінска, астатнія — з рэгіёнаў. Ёсць сярод іх і гімназіі, і сельскія школы.  Падрабязней