«20 гадоў таму жанчыны маглі быць сакратарамі, школьнымі
настаўніцамі, магчыма, бібліятэкарамі, сацыяльнымі работнікамі ці
медсёстрамі. Калі жанчына была насамрэч амбіцыйнай, то магла скласці
канкурэнцыю мужчынам... звычайна працуючы больш упарта і больш працяглы
час з меншай аплатай за тую ж самую працу. Але зараз з'явіліся
асляпляльныя перспектывы і цалкам новы від работы для жанчын —
праграмаванне...» Артыкул The Computer Gіrls («Камп'ютарныя дзяўчаты») з'явіўся ў выпуску часопіса Cosmopolіtan за 1967 год.
У тыя часы праграмаванне яшчэ не лічылася інжынернай або навуковай
прафесіяй, і часта многія курсы па Computer Scіence выкладаліся ў
рознапрофільных каледжах і ўніверсітэтах, уключаючы ўстановы
гуманітарнай і артнакіраванасці, у якіх вучыліся тады пераважна
дзяўчаты. У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў ХХ стагоддзя праграмаванне
пазіцыянавалася ў медыя як «жаночая праца». Жанчыны пачалі запаўняць
ІТ-індустрыю, калі мужчыны ўжо дамінавалі ў тэхнічных спецыяльнасцях,
але не так відавочна, як у свеце камп'ютарных вылічэнняў. Яшчэ ў 1987
годзе 42 % стваральнікаў праграмнага забеспячэння ў Амерыцы былі
жанчынамі. 34 % сістэмных аналітыкаў таксама належалі да прыгожага полу.
А потым сітуацыя змянілася...
Паводле даследаванняў 2015 года папулярнага рэсурсу StackOverflow,
92 % усіх распрацоўшчыкаў у свеце — мужчыны. Дзесьці гэты працэнт значна
ніжэйшы, у прыватнасці, у Facebook 17 % тэхнічных пасад займаюць
жанчыны, але на агульную карціну гэта не ўплывае...
Далей